У мінулым годзе аб’ём рынку касметыкі ў КНР перавысіў 1 трыльён юаняў, доля кітайскай прадукцыі склала каля 60%, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Колькасць новых сыравінных кампанентаў, якія прайшлі рэгістрацыю і занесены ў рэестр, вырасла амаль на 90% у параўнанні з папярэднім годам. Пра гэта паведамілі на нядаўняй агульнанацыянальнай нарадзе па наглядзе і рэгуляванні рынку касметычных сродкаў.
Згодна з наяўнымі данымі, у 2025 годзе аб’ём кітайскага рынку касметыкі перавысіў адзнаку ў 1,1 трлн юаняў, павялічыўшыся на 2,8% у гадавым вылічэнні, а доля продажаў айчынных брэндаў склала 57,4%. Экспарт кітайскай касметыкі на працягу многіх гадоў захоўвае высокія тэмпы росту — у 2025 годзе аб’ём экспарту касметычнай прадукцыі Кітая дасягнуў 7,82 млрд долараў ЗША, што на 9,2% больш, чым годам раней.