Top.Mail.Ru

Аб’ём пасажырскіх авіяперавозак у Кітаі дасягнуў рэкорднага ўзроўню

Сектар грамадзянскай авіяцыі Кітая працягваў стабільна працаваць у мінулым годзе, а агульны аб’ём пасажырапатоку летась склаў рэкордныя 730 млн чалавека-раз. Пра гэта сведчаць звесткі Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая, перадае «Сіньхуа».


Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік ведамства Шу Мінцзян, адпаведны паказчык павялічыўся на 18 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. У мінулым годзе было выканана каля 5,4 млн. рэйсаў.

Па словах Шу Мінцзяна, летась у сектары грамадзянскай авіяцыі Кітая не было зарэгістравана аварыйных здарэнняў. Упраўленне актыўна працавала над прадухіленнем рызык бяспекі, павышэннем эфектыўнасці рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і правядзеннем спецыяльных праверак перад перыядам павышанай нагрузкі напярэдадні свята Вясны (Чуньцзэ, традыцыйны кітайскі Новы год).

Паводле звестак упраўлення, у перыяд канікулаў з нагоды свята Вясны 2025 года, якія працягнуцца з 14 студзеня па 22 лютага, сектар грамадзянскай авіяцыі Кітая абслужыць рэкордныя 90 млн. пасажыраў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю