Top.Mail.Ru

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-верасні склаў 166,4 млрд рублёў

У студзені — верасні 2026 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 166,4 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,5% да ўзроўню студзеня — верасня 2025 года. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Белстаце.


У горназдабыўной прамысловасці аб’ём вытворчасці вырас на 2,6%, у сферы «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам» — на 7,2%, у сферы «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» — на 1,8%.

У апрацоўчай прамысловасці аб’ём вытворчасці склаў 99,4% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2025 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю