На абароне праўды
Узнагароды з рук Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай атрымалі прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

«Мы рады таму, што ў першыя майскія дні ў нас ёсць магчымасць сустрэчы з вамі, з тымі, хто сёння знаходзіцца на перадавой, таму што інфармацыйная прастора ў цяперашні час стала полем бою. Мы разам спыняем спробы сказіць інфармацыю, данесці да людзей фэйкі і хлусню, перакроіць нашу гісторыю, якая святая для нас. Мы робім усё магчымае для таго, каб праўда захоўвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне», — сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да прысутных.
Спікер указала на тое, што сустрэча праходзіць напярэдадні прафесійных свят работнікаў СМІ, а таксама Дня Перамогі. «Цяпер мы разумеем, як важна было тады (у гады ВАВ. — «Зв.») адстаяць свабоду, незалежнасць. Праўду аб тых падзеях спрабуюць сёння перапісаць нашы апаненты. Але ўсё гэта немагчыма, таму што ёсць тыя людзі, якія працуюць са словам, стаяць на абароне праўды, суверэнітэту нашай краіны, на абароне тых заваёў, якія былі дасягнуты».

Яна пажадала прысутным шчасця, дабрабыту і прафесійных поспехаў.
Наталля Качанава таксама абмеркавала з удзельнікамі мерапрыемства актуальныя пытанні работы сродкаў масавай інфармацыі.
Паводле БелТА
Сярод узнагароджаных была і спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда» Яна Валасач. Яна атрымала Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Шчыра віншуем калегу!