Top.Mail.Ru

Абарона ад кіберпагроз і лічбавая гігіена: у Беларусі стартуе маштабная прафілактычная акцыя

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Бяспечнае лічбавае асяроддзе» пройдзе з 16 па 22 лістапада, паведамілі БелТА ў МУС.

Праваахоўнікі правядуць комплекс мерапрыемстваў па павышэнні дасведчанасці насельніцтва аб кіберпагрозах і метадах процідзеяння ім, фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін у сетцы і лічбавай гігіены ў анлайн-гульнях. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена непаўналетнім і пажылым.

Як адзначылі ў МУС, у структуры махлярстваў пераважаюць такія спосабы завалодання грашыма, як вішынг ад імя службовых асоб (тэлефонныя махлярствы), продаж неіснуючых тавараў на анлайн-пляцоўках і падман пад выглядам інвестыцый у крыптавалюце або заработку ў інтэрнэце. Каб своечасова выявіць выпадкі, калі грамадзяне бяруць крэдыты пад націскам зламыснікаў, будзе праведзена работа з кіраўнікамі і супрацоўнікамі фінансавых падраздзяленняў арганізацый. Ім нагадаюць аб важнасці прафілактычных гутарак з работнікамі, якія запытваюць даведкі аб даходах для афармлення крэдытаў.

Акрамя таго, вартавыя парадку праінструктуюць спецыялістаў рыэлтарскіх агенцтваў і арганізацый па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, каб прадухіліць незаконныя здзелкі з нерухомасцю. МУС запрашае грамадзян прыняць удзел у мерапрыемствах і павысіць свой узровень ведаў у галіне кібербяспекі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю