«28 лістапада 1996 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі адбылося першае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў першага склікання. За гэтай падзеяй стаіць усвядомлены выбар мільёнаў нашых суграмадзян, якія вызначылі доўгатэрміновую стратэгію развіцця дзяржавы на рэспубліканскім рэферэндуме. Мы добра памятаем той найскладанейшы перыяд, калі вырашаўся лёс Беларусі. Людзі стаміліся ад найвастрэйшага палітычнага і эканамічнага крызісу, выкліканага крушэннем савецкага саюза, разрывам вытворчых сувязяў і імкненнем асобных палітычных сіл пры падтрымцы Захаду разбурыць наймагутны народна-гаспадарчы патэнцыял нашай рэспублікі і змяніць яе канстытуцыйны лад. У гэты крытычны момант у поўнай меры выявілася мудрасць беларусаў», — сказаў Ігар Сергяенка.
Спікер таксама звярнуў увагу на тое, што падтрыманая на рэферэндуме 1996 года рэдакцыя Канстытуцыі ўстанавіла моцную прэзідэнцкую ўладу, забяспечыла ўзгодненую працу ўсіх галін улады па рэалізацыі курсу на захаванне суверэнітэту і пабудову сацыяльнай прававой дзяржавы. «Праведзеная канстытуцыйная рэформа адкрыла новую старонку ў летапісе беларускага парламентарызму, заканадаўчы орган стаў двухпалатным, а дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі ажыццяўляць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове. Але самае галоўнае — у аснову заканадаўчай дзейнасці ляглі прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, абароны інтарэсаў грамадзян, разуменне, што заканатворчасць павінна ісці ад жыцця і трывала абапірацца на рэальныя запыты грамадства», — адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.