Top.Mail.Ru

«Абгон павінен быць бяспечным!»

Цана спешкі — жыццё


У апошнюю пятніцу кожнага месяца Дзяржаўтаінспекцыя краіны праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. На гэты раз прафілактычная акцыя арганізавана пад дэвізам: «Абгон павінен быць бяспечным!»

Асноўная мэта маючага адбыцца мерапрыемства — прафілактыка і прадухіленне дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбываюцца з-за ліхацтва, невыканання ўстаноўленых хуткасных абмежаванняў і парушэнняў правілаў манеўравання.

У рамках Адзінага дня бяспекі інспектары ДАІ Першамайскага раёна г. Мінска ўзмоцняць кантроль за дарожнай абстаноўкай, а таксама правядуць інфармацыйна-тлумачальную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый. 


Каб кантраляваць сітуацыю на дарозе, неабходна:

  • захоўваць бяспечную хуткасць у час руху. Хуткасць павінна дазваляць вадзіцелю ўвесь час кантраляваць рух транспартнага сродку. Заўсёды ўлічвайце інтэнсіўнасць патоку, умовы надвор’я і стан праезнай часткі;

  • адмовіцца ад рызыкоўнага манеўравання. Калі вы хоць крыху сумняваецеся ў бяспецы абгону — не пачынайце яго.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае вадзіцелям, што аўтамабіль — крыніца павышанай небяспекі. Ніякая спешка не апраўдвае рызыку страціць здароўе або пазбавіць жыцця іншага чалавека. 

Таксама вадзіцелі павінны заўсёды памятаць аб важнасці выбару правільнай хуткасці руху і імкнуцца да бяспечнай і адказнай язды: 

  • у населеных пунктах дазваляецца рух транспартных сродкаў з хуткасцю не больш як 60 км/г; 

  • буксіруючым механічныя транспартныя сродкі — не больш як 50 км/г; 

  • у жылых і пешаходных зонах, на прылеглых тэрыторыях — не больш як 20 км/г.

Згодна з артыкулам 18.12 КаАП Рэспублікі Беларусь, за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці прадугледжана пакаранне:

  • перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г да 1 б. в.;

  • ад 20 да 30 км/г — ад 1 да 3 б. в.;

  • ад 30 да 40 км/г — ад 3 да 10 б. в.;

  • ад 40 км/г і вышэй — ад 8 да 12 б. в.

  • Ад 20 км/г паўторна на працягу года ад 5 да 15 б. в. або пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да 1 года.


Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: будзьце вельмі ўважлівыя, выконвайце хуткасныя абмежаванні і памятайце: ні адна сэканомленая хвіліна не вартая чалавечага жыцця!

Ірына КАВЕЦКАЯ, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага РУУС г. Мінска

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю