Top.Mail.Ru
164

Ці абкладаюцца падаходным падаткам выплаты па дагаворах страхавання жыцця, расказалі ў Мінфіне

Ці абкладаюцца падаходным падаткам выплаты па дагаворах страхавання жыцця, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў. 



У ведамстве падкрэслілі, што адной з пераваг дагавора страхавання жыцця з’яўляюцца ўстаноўленыя дзяржавай падатковыя льготы. Па дагаворах, заключаных на тэрмін не менш за тры гады, даходы грамадзян, якія падлягаюць падаткаабкладанню, памяншаюцца на сумы выплачаных страхавых узносаў.

Не абкладаюцца падаходным падаткам страхавыя выплаты ў сувязі з надыходам страхавых выпадкаў.

Калі дагавор добраахвотнага страхавання жыцця заключаны пасля 1 студзеня 2021 года на тэрмін меншы за тры гады і выплата страхавых узносаў за грамадзяніна ажыццяўлялася за кошт грашовых сродкаў арганізацыі, ІП, ФА, якія не знаходзяцца з гэтым грамадзянінам у адносінах блізкага сваяцтва, апекуна, папячыцеля і падапечнага, страхавыя выплаты па такім дагаворы страхавання будуць абкладацца падаходным падаткам.

Для павелічэння даходнасці па дагаворах страхавання жыцця, зніжэння ўплыву інфляцыі на назапашванні застрахаваных асоб заканадаўствам прадугледжаны абавязак страхоўшчыка дадаткова звыш гарантаванага даходу, устаноўленага па ўказаных дагаворах страхавання, накіроўваць на павелічэнне назапашванняў застрахаваных асоб не менш за 50 % прыбытку ад інвеставання і размяшчэння сродкаў страхавых рэзерваў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю