Яе лаўрэатамі сталі 30 хлопцаў і дзяўчат, якія вылучыліся ў рабоце па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, праявілі сябе ў студатрадаўскім і валанцёрскім рухах, дабіліся поспехаў у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. На суісканне прэміі, якую сёлета ўручалі пяты раз, было пададзена больш за 450 заявак.
Прэмія ўручалася ў дзвюх узроставых групах, ад 14 да 18 і ад 18 да 31 года ў 11 намінацыях: «Агралідар», «Я магу!», «Герой нашага часу», «Моладзь у спорце», «Голас маладых» і інш. Акрамя ўсеагульнай падзякі лаўрэаты атрымалі грашовае заахвочванне ў памеры 1 тыс. рублёў.
— Гэта ўзнагарода адкрывае імёны маладых людзей, якія ўносяць значны ўклад у развіццё грамадства, натхняе іх равеснікаў на далейшую самарэалізацыю ў розных сферах, — адзначыла першы сакратар абкама БРСМ Жанна Нарыцына. — Прэмія "Дасягненне" садзейнічае фарміраванню актыву новага пакалення лідараў, гатовых браць на сябе адказнасць за тое, што адбываецца пры іх непасрэдным удзеле.
Святлана ЯКАЎЛЕВА
Фота з адкрытых крыніц