Пагадненне аб гэтым падпісалі сёння ў нацыянальным прафцэнтры старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько і старшыня РГА «Патрыёты Беларусі» Мікалай Зарубіцкі.
Нагадаем, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з «Патрыётамі Беларусі» ўжо некалькі гадоў рэалізуе шэраг праектаў, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці. Адна з самых знакавых ініцыятыў — алічбоўка гістарычных даных і ўстаноўка ў памятных месцах інфармацыйных таблічак з нанесеным спецыяльным QR-кодам. Гэта дазваляе кожнаму даведацца падрабязную інфармацыю аб тых падзеях, якія адбываліся на месцы ўстаноўкі таго ці іншага помніка. Асабліва важна, што гэта інфармацыя прадстаўлена не толькі ў тэкставым, але і ў аўдыё- і відэафарматах.
Такім чынам за папярэднія гады ва ўсіх рэгіёнах было алічбавана ўжо каля 3500 памятных месцаў, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны і іншымі важнымі падзеямі.У рамках падпісання пагаднення прадстаўнікі ФПБ і РГА «Патрыёты Беларусі» абмеркавалі далейшае развіццё гэтага праекта, а таксама прынялі рашэнне аб рэалізацыі новых ініцыятыў. У прыватнасці, плануецца арганізаваць сумесную работу па пошуку артэфактаў часоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай краіны. Як было падкрэслена на сустрэчы, гэта работа будзе садзейнічаць устанаўленню невядомых да гэтага часу фактаў аб падзеях тых дзён, а таксама звестак аб лёсах савецкіх воінаў, якія абаранялі нашу краіну.
Алена КРАВЕЦ