Пракурор Віцебска распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 43-гадовага мясцовага жыхара, які падманам завалодаў аўтамабілем BMW коштам 58 тыс. рублёў. Пра гэта паведамляецца на сайце Генеральнай пракуратуры.
Як устаноўлена ў ходзе праверкі, у чэрвені 2025 года ў фігуранта ўзнік злачынны намер, накіраваны на крадзеж чужой маёмасці падманным шляхам. Увасабляючы задуму, ён прапанаваў жанчыне абмяняцца машынамі. Зламыснік перадаў ёй Toyota Camry, аднак свядома не паведаміў, што іншамарка абцяжарана закладам і ў далейшым будзе выстаўлена на таргі дзеля пагашэння даўгоў.
«У выніку ўвядзення жанчыны ў зман адносна юрыдычнай чысціні здзелкі, фігурант супрацьпраўна завалодаў аўтамабілем BMW, які ёй належаў. Кошт выкрадзенага транспартнага сродку склаў 58 тыс. рублёў», — праінфармавалі ў наглядным ведамстве.
Машынай віцябчанін распарадзіўся на сваё меркаванне. У выніку пацярпелай нанесена матэрыяльная шкода ў асабліва буйным памеры.
Дзеянні жыхара абласнога цэнтра кваліфікаваны па ч. 4 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь. Крымінальная справа накіравана ў Віцебскі гарадскі аддзел СК для правядзення папярэдняга расследавання.