Старшыня Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Расіі, кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай думе Генадзь Зюганаў падзяліўся з журналістамі падрабязнасцямі сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, перадае БелТА.
«Сустрэча працягвалася практычна дзве гадзіны, і мы з Аляксандрам Рыгоравічам абмеркавалі ўсе надзённыя праблемы», — расказаў Генадзь Зюганаў.
У ліку найбольш актуальных і вострых пытанняў лідар КПРФ назваў ваенныя дзеянні, экалагічную абстаноўку і некіравальны штучны інтэлект.
«Мы абмеркавалі перш за ўсё тое, што датычыцца міру на нашай зямлі», — адзначыў Генадзь Зюганаў.