Top.Mail.Ru

Абмежаванне на наведванне лесу дзейнічае ў 39 раёнах Беларусі

Абмежаванне на наведванне лесу дзейнічае ў 39 раёнах краіны. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, паведаміла БелТА.


Так, у Мінскай вобласці абмежаванні на наведванне лясных масіваў дзейнічаюць у чатырох раёнах: Салігорскім, Пухавіцкім, Валожынскім і Стаўбцоўскім. У астатніх забароны на наведванне няма.

У Гродзенскай вобласці абмежаванне дзейнічае на большай частцы тэрыторыі вобласці. Дазволеным для наведвання застаецца лес у Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Гродзенскім, Навагрудскім і Карэліцкім раёнах.

У Брэсцкай вобласці наведванне лесу дазволена толькі ў Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах. На тэрыторыі астатніх раёнаў вобласці дзейнічае абмежаванне.

У Гомельскай вобласці абмежаванне на наведванне лесу ўстаноўлена ў дзесяці раёнах: Жыткавіцкім, Лельчыцкім, Ельскім, Петрыкаўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Калінкавіцкім, Акцябрскім, Светлагорскім і Рэчыцкім. Ва ўсіх астатніх раёнах абмежаванняў няма.

Адкрыты для наведвання лес ва ўсіх раёнах Магілёўскай і Віцебскай абласцей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю