Абмежаванні на наведванне лясных масіваў дзейнічаюць на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей. У Мінскай вобласці дазволена наведваць лес толькі ў Мядзельскім раёне, у астатніх таксама дзейнічае абмежаванне. У Гродзенскай вобласці можна наведваць лясныя масівы ў Гродзенскім раёне, у астатніх раёнах вобласці дзейнічаюць абмежаванні.
Пры абмежаваннях на наведванне лесу, як правіла, забаронены ўезд у лясны фонд на асабістым транспарце. Для пешых прагулак лес застаецца даступны.
Аператыўныя даныя аб сітуацыі ў лесе і ўвядзенні мер абмежавальнага характару размешчаны на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лесу пастаянна актуалізуецца. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.