Top.Mail.Ru

Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 23 раёнах Беларусі

У 23 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лесу. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.

Наведванне лесу абмежавана практычна ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці, за выключэннем Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Лунінецкага і Ляхавіцкага. У Гомельскай вобласці абмежаванні закранулі Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Акцябрскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі і Светлагорскі раёны. У Мінскай вобласці абмежаванне дзейнічае ў Салігорскім раёне, у Магілёўскай — у Глускім.

У Мінлясгасе нагадалі, што перад паходам у лес неабходна даведацца пра актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце ведамства, дзе размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў. Яна аператыўна абнаўляецца ў адпаведнасці з сітуацыяй у лесе і ўвядзеннем мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю