У 17 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў.
Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Найбольшая колькасць тэрыторый, дзе дзейнічаюць абмежаванні, — у Гродзенскай вобласці. Гэта Гродзенскі, Воранаўскі, Дзятлаўскі, Лідскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Навагрудскі, Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі раёны.
Па два раёны ў Мінскай (Пухавіцкі і Вілейскі), Віцебскай (Докшыцкі і Гарадоцкі) і Магілёўскай (Магілёўскі і Шклоўскі) абласцях. У Брэсцкай вобласці абмежаванні датычацца Пружанскага раёна.
Карта Гомельскай вобласці на дадзены момант зялёнага колеру, што гаворыць аб адсутнасці якіх-небудзь абмежавальных мер.
Перад тым як адправіцца ў лес, трэба даведацца актуальную сітуацыю ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор’я.