Top.Mail.Ru
207

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 20 раёнах Беларусі

Абмежаванні на знаходжанне ў лясных масівах увялі ў некаторых раёнах Мінскай, Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.


У Мінскай вобласці пад абмежаванні патрапілі лясы ў Слуцкім і Любанскім раёнах.

У Віцебскай вобласці яны дзейнічаюць у Браслаўскім, Расонскім, Міёрскім, Шаркаўшчынскім, Гарадоцкім, Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах.

У Гомельскай вобласці абмежаванні закранулі Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Ельскі, Мазырскі, Нараўлянскі і Калінкавіцкі раёны.

У Брэсцкай вобласці — Івацэвіцкі, Бярозаўскі, Лунінецкі і Столінскі раёны.
  • Важна адзначыць, што ва ўсіх лясах краіны можна гуляць, збіраць грыбы і ягады. Абмежаванні датычацца ўезду на тэрыторыю лясных масіваў на аўтамабілях і развядзення вогнішчаў.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю