Top.Mail.Ru

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 46 раёнах Беларусі

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 46 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.


У Віцебскай вобласці абмежаваны для наведвання лесу 11 раёнаў — Бешанковіцкі, Браслаўскі, Глыбоцкі, Лепельскі, Мёрскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі і Шумілінскі.і

У Брэсцкай вобласці свабоднымі для наведвання застаюцца тры раёны — Баранавіцкі, Ганцавіцкі і Ляхавіцкі.

Абмежаванні закранулі Брагінскі, Жыткавіцкі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці, Мастоўскі і Шчучынскі Гродзенскай вобласці, а таксама тры Магілёўскай вобласці (Магілёўскі, Мсціслаўскі і Шклоўскі раёны).

У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзены ў 10 раёнах — жоўтым на карце адзначаны Вілейскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, Слуцкі, Салігорскі, Стаўбцоўскі і Уздзенскі раёны. 

Перад паходам у лес спецыялісты рэкамендуюць даведацца пра актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў пастаянна актуалізуецца, аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў масівах па раёнах краіны і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю