У 49 раёнах Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Абмежаванні ўстаноўлены ў Брэсцкай вобласці ва ўсіх раёнах, акрамя Маларыцкага. У Віцебскай вобласці пад абмежаванні трапілі Верхнядзвінскі і Сенненскі раёны. У Гомельскай вобласці абмежаванні закранаюць Брагінскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі і Хойніцкі раёны.
У Гродзенскай вобласці абмежаванні ўведзены ва ўсіх раёнах, акрамя Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага. У Мінскай вобласці абмежаванні датычацца Дзяржынскага, Клецкага, Любанскага, Мінскага, Нясвіжскага, Салігорскага і Стаўбцоўскага раёнаў.
Свабоднай ад абмежаванняў застаецца Магілёўская вобласць.
Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна абнаўляецца.