Перад тым як адправіцца ў лес, трэба даведацца актуальную сітуацыю ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор’я.
У 78 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Так, для наведвання абмежаваны ўсе раёны Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У Мінскай вобласці вольныя ад абмежаванняў пяць раёнаў — Барысаўскі, Крупскі, Лагойскі, Смалявіцкі і Лагойскі, а ў Магілёўскай вобласці два — Дрыбінскі і Мсціслаўскі.
У Гомельскай вобласці абмежаваны для наведвання дзевяць раёнаў: Гомельскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Кастрычніцкі, Петрыкаўскі і Светлагорскі. Ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці няма абмежаванняў на наведванне лясоў.