Top.Mail.Ru
170

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 86 раёнах Беларусі

Абмежаванні на наведванне лясных масіваў дзейнічаюць у 86 раёнах Беларусі, гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.


Так, пад абмежаванні поўнасцю трапілі тэрыторыі трох абласцей — Гродзенская, Брэсцкая і Гомельская. Яны ўведзены з-за трэцяга класа пажарнай небяспекі.

У Магілёўскай вобласці свабодна хадзіць у лясныя ўгоддзі можна толькі ў чатырох раёнах (Бабруйскім, Кіраўскім, Асіповіцкім і Шклоўскім), астатнія афарбаваны на карце ляснога ведамства жоўтым колерам, гэта значыць, што там таксама дзейнічаюць абмежаванні.

У Мінскай вобласці «зялёных» раёнаў значна больш, адкрытымі лічацца Барысаўскі, Дзяржынскі, Крупскі, Лагойскі, Мінскі, Смалявіцкі і Стаўбцоўскі. У іншых рэгіёнах Міншчыны ўведзены абмежаванні з-за рызыкі лясных пажараў.

Што да Віцебскай вобласці, то яе тэрыторыя поўнасцю афарбавана на інтэрактыўнай карце Мінлясгаса зялёным колерам — наведваць лясы там можна абсалютна свабодна.

Калі ўводзяцца абмежаванні, хадзіць у лес можна, але забаронена разводзіць вогнішчы, праводзіць турзлёты, школьныя экскурсіі ды іншыя масавыя мерапрыемствы. Нельга заязджаць у лясныя масівы на машынах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю