Top.Mail.Ru
304

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 92 раёнах Беларусі

У 92 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.



Так, для наведвання абмежаваныя ўсе раёны Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей.

У Віцебскай вобласці дазволена наведванне лясоў у Расонскім, Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Сенненскім, Лёзненскім, Талачынскім, Аршанскім і Дубровенскім раёнах. У Магілёўскай вобласці даступных зон больш: гэта Шклоўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, Клімавіцкі, Горацкі, Дрыбінскі, Краснапольскі, Касцюковіцкі, Хоцімскі, Слаўгарадскі, Мсціслаўскі і Крычаўскі раёны. 

Зялёным на інтэрактыўнай карце адзначаны Чачэрскі, Лоеўскі, Гомельскі, Веткаўскі, Буда-Кашалёўскі і Добрушскі раёны Гомельскай вобласці — тут наведваць лясы можна без абмежаванняў.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі заклікаюць грамадзян па магчымасці ўстрымацца ад наведвання лясоў, а пры неабходнасці знаходжання ў лесе выконваць правілы пажарнай бяспекі. Як паведамлялася раней, у святочныя дні Дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцненыя дзяжурствы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю