Top.Mail.Ru
255

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Беларусі

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа Міністэрства лясной гаспадаркі.



У сувязі з умовамі надвор’я абмежаванні ўведзены на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Грамадзян заклікаюць па магчымасці ўстрымацца ад наведвання лясоў, а пры неабходнасці знаходжання ў лесе выконваць правілы пажарнай бяспекі. 

Акрамя таго, перад тым як адправіцца ў лес, варта даведацца актуальную сітуацыю ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змены сітуацыі, уключаючы ўмовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю