У сувязі з умовамі надвор’я абмежаванні ўведзеныя практычна ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці (за выключэннем Кастрычніцкага, Жлобінскага і Рагачоўскага раёнаў), а таксама Віцебскай за выключэннем Расонскага, Гарадоцкага, Верхнядзвінскага, Полацкага, Лёзненскага, Аршанскага і Дубровенскага. Абмежаванні таксама закранулі шэраг раёнаў Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Падобныя меры ўведзены і ў трох раёнах Брэсцкай вобласці-Драгічынскім, Лунінецкім і Столінскім, двух раёнах Гродзенскай — Воранаўскім і Лідскім.
Насельніцтва просяць устрымацца ад наведвання лясоў, а пры неабходнасці знаходжання ў лесе выконваць правілы пажарнай бяспекі.
Таксама, плануючы паход у лес, варта даведацца актуальную сітуацыю ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змены сітуацыі, уключаючы ўмовы надвор’я.