Top.Mail.Ru
199

Абмежаванні на наведванне лясоў паўсюдна зняты ў Беларусі

Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў у Беларусі зняты. Пра гэта сведчаць даныя інтэрактыўнай карты на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.


Ва ўсіх раёнах краіны адкрыта наведванне лясоў. Уся тэрыторыя краіны на інтэрактыўнай карце пазначана зялёным колерам.

Інтэрактыўная карта на партале Мінлясгаса пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор’я. Перад планаваннем паходу ў лясныя масівы спецыялісты рэкамендуюць азнаёміцца з актуальнай для рэгіёна абстаноўкай.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю