Top.Mail.Ru

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 36 раёнах Беларусі

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 36 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА. 


Абмежаванні закранулі чатыры раёны Брэсцкай вобласці — Баранавіцкі, Жабінкаўскі, Кобрынскі і Ляхавіцкі.

У Віцебскай вобласці свабоднымі для наведвання засталіся толькі Віцебскі, Дубровенскі, Лёзненскі, Аршанскі, Сенненскі і Талачынскі раёны.

Пад абмежаванні трапілі Брагінскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Мазырскі, Нараўлянскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці. А таксама Бярэзінскі, Барысаўскі, Вілейскі, Дзяржынскі, Крупскі, Лагойскі, Мінскі і Смалявіцкі раёны Мінскай вобласці. 

У Магілёўскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць толькі ў Касцюковіцкім і Чавускім раёнах.

Поўнасцю свабоднай для наведванняў застаецца Гродзенская вобласць.

Спецыялісты рэкамендуюць перад паходам у лес даведацца актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясах і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю