Top.Mail.Ru

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў Беларусі практычна паўсюдна

Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла БелТА.


Па даных на 25 чэрвеня, абмежаванні на наведванне лясоў уведзены на тэрыторыі рэспублікі практычна паўсюдна, за невялікім выключэннем. Так, у двух раёнах — Жабінкаўскім і Кобрынскім Брэсцкай вобласці — устаноўлены забароны. Там устанавіўся чацвёрты клас пажарнай небяспекі.

Адкрытымі застаюцца Верхнядзвінскі і Полацкі раёны Віцебскай вобласці, а таксама Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю