Абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на даныя інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні дзейнічаюць у многіх раёнах Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Зялёным колерам абазначаны практычна ўсе раёны Брэсцкай вобласці, за выключэннем Баранавіцкага і Лунінецкага, а таксама Віцебскай вобласці, акрамя Докшыцкага, Лепельскага і Чашніцкага раёнаў.
Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў увесь час абнаўляецца. Адпаведныя даныя таксама можна атрымаць у райвыканкамах і лесагаспадарчых установах. Спецыялісты рэкамендуюць азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй перад паходам у лес, што асабліва важна ў грыбны сезон.