Ва ўсіх раёнах Беларусі зняты абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
У апошнія дні ў краіне ўстанавілася дажджлівае надвор’е. У сувязі з гэтым з вечара 23 ліпеня ў краіне адменены ўсе абмежаванні на наведванне лясоў.
Разам з гэтым перад наведваннем лясных масіваў трэба даведацца пра актуальную сітуацыю ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор’я.