Top.Mail.Ru
256

Абмежаванняў на наведванне лясоў усё менш, забарон няма

Абмежаванні на наведванне лясных угоддзяў дзейнічаюць у 17 раёнах чатырох абласцей Беларусі, сведчаць даныя анлайн-карты міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.


Па дадзеных на 15:30, больш за ўсё раёнаў з абмежаваннямі па-ранейшаму ў Гомельскай вобласці: гэта Ельскі, Жіткавіцкі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Акцябрскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Светлагорскі, Чачэрскі і Нараўлянскі раёны.

У Мінскай вобласці адзін раён — Мядзельскі. А ў Магілёўскай — Мсціслаўскі, Слаўгарадскі і Чэрыказскі раёны.

У астатніх раёнах абмежаванняў ці забарон на наведванне лясоў няма.

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены рашэннямі мясцовых улад у сувязі з высокай небяспекай пажараў з-за надвор’я.

На карце ўсе гэтыя тэрыторыі абазначаны жоўтым колерам. Гэта значыць, хадзіць у лес можна, але там нельга разводзіць вогнішчы, праводзіць турзлёты, школьныя экскурсіі ды іншыя масавыя мерапрыемствы. Забаронена заязджаць у лясныя масівы на аўтамашынах.

Парушальнікі рызыкуюць заплаціць штраф да 12 базавых велічынь (504 рублі). Калі парушэнне стала прычынай сур’ёзнага пажару (была знішчана або пашкоджана частка лесу), штраф можа даходзіць да 30 базавых (1260 рублёў).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю