У новай рэдакцыі Дырэктывы з улікам сучасных рызык і выклікаў удасканалены падыходы да ўмацавання грамадскай бяспекі, прапанаваны новыя механізмы яе падтрымання, у тым ліку ў віртуальным асяроддзі.
Указам рэгламентаваны прыярытэтныя напрамкі дзейнасці дзяржаўных органаў у інтарэсах стварэння дадатковых умоў для павышэння культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, фарміравання неабходных навыкаў сацыяльна адказных паводзін грамадзян і спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя, а таксама для гарманічнага развіцця асобы.
У ліку прыярытэтных напрамкаў — ахова грамадскага парадку, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, процідзеянне экстрэмізму, незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, кантроль знешніх міграцыйных працэсаў. Да такіх напрамкаў таксама адносяцца абарона насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і грамадзянская абарона, бяспека дарожнага руху, экалагічная бяспека, санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт насельніцтва і бяспека працы.
Урадам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкам, як і раней, будуць ажыццяўляцца арганізацыя і каардынацыя дзейнасці па выкананні Дырэктывы падначаленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. Пры гэтым далейшы кантроль за яе выкананнем будзе праводзіцца органамі пракуратуры.