Top.Mail.Ru
249

Абноўленая крама «Кніжны свет» ААТ «Белкніга» адкрылася ў Лідзе ў рамках Дня беларускага пісьменства

У рамках Дня беларускага пісьменства ААТ «Белкніга» зрабіла вялікі падарунак для лідчан і гасцей горада. 6 верасня тут адкрылася абноўленая кнігарня, у якой павялічылася не толькі наменклатура кніжнай прадукцыі, але і спадарожных тавараў. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.



Падчас урачыстага мерапрыемства да гасцей звярнуўся намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Езерскі: «Наша краіна захавала дзяржаўную сістэму рэалізацыі кніжнай прадукцыі, — адзначыў намеснік міністра інфармацыі. — Праз сетку дзяржаўнага гандлю мы імкнёмся данесці да аматараў літаратуры кніжныя навінкі, адкрываем беларускіх аўтараў, паказваем беларускае кнігавыданне».

Дзяніс Езерскі падкрэсліў, што абноўленая крама — добрая пляцоўка для развіцця кнігавыдання. Яна стала больш сучаснай. «Вельмі важна, каб умовы, у якіх прадаецца беларуская кніга, былі годнымі, — сказаў намеснік міністра інфармацыі. — Сімвалічна, што абноўленая крама адкрылася менавіта ў Дзень беларускага пісьменства».

Яна ВАЛАСАЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю