Top.Mail.Ru

«Абноўленая мадэль выбараў у Беларусі забяспечыла абарону электаральнага суверэнітэту»

Каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад Парламенцкай Асамблеі АДКБ, намеснік Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай федэрацыі Вікторыя Абрамчанка адзначыла, што ўдзел у выбарчай кампаніі пяці кандыдатаў забяспечыў спаборніцкі характар выбараў і даў выбаршчыкам рэальную магчымасць зрабіць усвядомлены выбар. «Цэнтральная выбарчая камісія і сродкі масавай інфармацыі прадаставілі грамадзянам Беларусі ўсю неабходную інфармацыю аб кандыдатах і іх прадвыбарных праграмах, — удакладніла яна. — Прадвыбарная агітацыя праходзіла ў адпаведнасці з заканадаўствам і не парушала правы ўдзельнікаў выбарчага працэсу».


Вікторыя Амрамчанка ўказала на тое, што назіральнікі ад палітычных партый кандадатаў мелі ўсе ўмовы для выканання сваіх функцый, што, па яе словах, сведчыць аб адкрытасці выбарчага парцэсу. 

«Выбары былі адзначаны беспрэцэдэнтна шырокім і масавым удзелам грамадскіх назіральнікаў — звыш 44 тысяч чалавек нацыянальных назіральнікаў назірала за выбарамі краўніка дзяржавы, — удакладніла каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад Парламенцкай Асамблеі АДКБ. — У ходзе галасавання было забяспечана свабоднае волевыяўленне выбаршчыкаў. Актыўнасць на выбарчых участках была высокай, а атмасфера — дружалюбнай і пазітыўнай, што пацвярджае зацікаўленасць і адказнасць арганізатараў і ўдзельнікаў выбарчага парцэсу».

Вікторыя Абрамчанка падкрэсліла: «Абноўленая мадэль выбараў у Беларусі забяспечыла абарону электаральнага суверэнітэту, выкананне інтарэсаў усіх удзельнікаў і садзейнічала далейшай актывізацыі грамадзянскай супольнасці». 

Па яе словах, адкрытасць і галоснасць выбараў пацвярджалася вялікай колькасцю міжнародных назіральнікаў і прадстаўнікоў замежных СМІ. «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся, былі дэмакратычнымі, канкурэнтнымі, празрыстымі, прамымі, сапраўднымі, галоснымі, свабоднымі і справядлівымі», — рэзюмавала каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад Парламенцкай Асамблеі АДКБ.

Фота Лізаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю