Капыльскі раённы Савет дэпутатаў вырашыў прысвоіць дадзенае найменне існуючага сквера, размешчанага ў межах вуліц Цімкавіцкай і Грозаўскай у горадзе Капылі.
Абноўлены сквер быў афіцыйна адкрыты ў жніўні бягучага года. Падзея была прысвечана Году беларускай жанчыны і стала падарункам жыхарам райцэнтра да Дня горада. Праект рэканструкцыі быў рэалізаваны ў рамках сумеснага праекта «У імя жанчыны Беларусі» КУП «Капыльская ЖКГ» і раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Для зручнасці жыхароў у скверы паклалі 375 квадратных метраў пліткі, устанавілі альтанкі, лаўкі, арэлі, сучаснае таршэрнае асвятленне, высадзілі больш за 150 дэкаратыўных мнагалетнікаў. Па задумцы, сквер стане кутком для сямейных прагулак.