«Працягваецца маштабная работа па зацвярджэнні вынікаў кадастравай ацэнкі грамадска-дзелавой зоны. Па стане на 17 чэрвеня 2026 года ў рэгістр кошту ўнесены даныя ўжо для 71% тэрыторыі краіны», — адзначылі ў камітэце.
Новыя даныя ахопліваюць Мінск і Мінскі раён, а таксама Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна.
Так, у Мінску кадастравы кошт дасягае 1620 рублёў за кв. м. У Мінскім раёне самыя высокія паказчыкі зафіксаваныя ў наступных населеных пунктах (дыяпазон — 180-270 рублёў за кв. м): вёска Копішча, вёска Вялікі Трасцянец, аграгарадок Сеніца, пасёлак Юбілейны, вёска Цнянка, вёска Чыжоўка.
«Кадастравы кошт уступае ў сілу на наступны дзень пасля ўнясення ў рэгістр. З гэтага моманту адкрываецца 6-месячны тэрмін для магчымага абскарджання», — растлумачылі ў камітэце.