У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед — абодва кіроўцы і пасажырка загінулі. Пра гэта паведамілі БелТА ў МУС.
Учора а 22:30, паводле папярэдняй інфармацыі, 40-гадовы мясцовы жыхар за рулём матацыкла «Honda» пры руху па вул. Маскоўскай у кірунку выезду з Брэста сутыкнуўся з мапедам «Viper», які рухаўся ў спадарожным кірунку, пад кіраваннем 45-гадовага жыхара Брэсцкага раёна.
Абодва кіроўцы і 32-гадовая жанчына-пасажырка матацыкла загінулі. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны і абставіны ДТЗ.
Паводле ўказання міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі выехаў часова выконваючы абавязкі начальніка ГУ ДАІ МУС Андрэй Гаркуша.