Петрыкаўскі РАСК праводзіць праверку па факце пажару ў прыватным доме, які пацягнуў гібель двух чалавек. «Па папярэдніх даных, сёння ноччу ў службу па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома ў вёсцы Снядзін. У момант інцыдэнту ў будынку знаходзіліся пяць чалавек, якія прыехалі на адпачынак з Мінска і Мазыра. Пры пажары загінулі 54-гадовая жыхарка сталіцы і яе 77-гадовы бацька. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС відавочцы дапамаглі пакінуць палаючы дом тром іх сваячкам ва ўзросце 18, 19 і 47 гадоў. З атрыманымі траўмамі жанчыны былі шпіталізаваныя», — паведамілі ў СК.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, у склад якой увайшлі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення і крыміналістычнага аддзела УСК па Гомельскай вобласці, спецыялісты ДКСЭ. З прыцягненнем работнікаў МНС праводзіцца дэталёвы агляд, фіксуецца следавая карціна, апытваюцца відавочцы. Прызначаны комплекс судовых экспертыз для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці загінулых і абставінаў узнікнення пажару.
Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Петрыкаўскім РАСК. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць высвятленню прычын і ўмоў, якія прывялі да трагедыі.