Top.Mail.Ru
270

Абвешчаны памер грашовага прыза для пераможцы «Інтэрбачання»

Грашовы прыз за перамогу на конкурсе «Інтэрбачанне» складзе 30 млн расійскіх рублёў (каля 1 200 000 беларускіх рублёў). Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дырэктара Дэпартамента па шматбаковым гуманітарным супрацоўніцтве і культурных сувязях МЗС Расіі Аляксандра Алімава.



«Пераможцу конкурсу будзе ўручаны Кубак „Інтэрбачання“ і грашовы прыз памерам 30 млн рублёў. Такая буйная сума — гэта стымул для ўдзельнікаў і павышэнне прэстыжу конкурсу», — адзначыў дыпламат.

Аляксандр Алімаў падкрэсліў, што прызавы фонд не прадугледжвае падзелу першага месца паміж двума выканаўцамі з аднолькавымі вынікамі. «Журы ў любым выпадку вызначыць найлепшага выканаўцу. Для гэтага распрацаваны спецыяльныя крытэрыі, якія дазваляюць адназначна вырашыць лёс першага месца», — дадаў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю