Top.Mail.Ru

Абвешчаны спіс калядных і навагодніх мерапрыемстваў: што нас чакае ў святочным сезоне 2025/26

Напярэдадні навагодніх і калядных свят Нацыянальнае агенцтва па турызме апублікавала каляндар падзейных мерапрыемстваў «Зіма ў Беларусі 2025/26».


Старт зімовага сезона

У Мінску, абласных цэнтрах і райцэнтрах запланаваны маштабныя шэсці Дзядоў Марозаў і Снягурак, канцэрты, музычныя паказы, акцыі і ўрачыстыя цырымоніі запальвання святочных агнёў.

Для наведвальнікаў расчыняць свае дзверы рэзідэнцыі галоўнага Дзеда Мароза, Палескага Зюзі, дзеда Зімніка, бабы Завірухі і многіх іншых казачных персанажаў.

Адной з ключавых падзей стане адкрыццё зімовага сезона ў Белавежскай пушчы.

Таксама ў розных кутках краіны для турыстаў зладзяць навагоднія туры.

Як вобласці сустрэнуць святы

  • У снежні Брэст будзе прымаць міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы «Навагодняя казка — 2025».
  • У студзені ў Віцебску пройдзе VII Міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад».
  • У Брэсце — фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», а таксама пяты зімовы фестываль-кірмаш «Берасцейскія сані».
  • У Слоніме адбудзецца праваслаўны фестываль «Хрыстаславы-2026».
  • У Астраўцы наведвальнікаў чакае міжрэгіянальны конкурс дзіцячых танцаў «Свет танца — 2026».
  • У Пінску — «Лютаўскія музычныя вечары».
  • Іўеўскі раён запрашае на гастранамічнае свята юшкі «Морынская залатая рыбка».
  • Лідскі раён рыхтуецца да маладзёжнага конкурсу эстраднай творчасці «Хрустальны звон».
  • У Віцебску адбудзецца начны інтэрактыўны фестываль #SUPREMШТОРМ_НОЧ.
Навагоднія гулянні

Асобным блокам у календары стаяць народныя гулянні, звязаныя з Калядамі, Вадохрышчам і Масленіцай.

Гасцям прапануюць бліжэй пазнаёміцца са старажытным беларускім абрадам «Калядныя цары».

Мерапрыемствы будуць спалучаць у сабе карнавальную весялосць і элементы народнага тэатра. Не абыдзецца без фальклору, традыцыйных касцюмаў, прадметаў побыту і калядных пачастункаў.

Поўны пералік запланаваных падзей прадстаўлены на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю