Top.Mail.Ru

Ад алімпіяды да экспертнай пляцоўкі: у Беларусі стартавала «Школа маладога выбаршчыка»

Рэспубліканскі праект «Школа маладога выбаршчыка» праходзіць з 26 па 31 кастрычніка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, перадае БелТА.


Удзельнікамі сталі 36 маладых людзей з усіх рэгіёнаў краіны — фіналісты рэспубліканскай алімпіяды па пытаннях тэорыі і практыкі выбарчага працэсу, члены маладзёжнага савета пры ЦВК і лідары грамадскіх аб’яднанняў. Праграма ўключае фарсайт-дыскусіі, дзелавыя гульні, трэнінгі і дэбаты. Навучанне пройдзе ў вочным і дыстанцыйным фарматах, у тым ліку паводле прынцыпу «Роўны навучае роўнага».

Праект адкрыла фпрсайт-дыскусія «Электаральная бяспека: ад ідэалагічнага імунітэту моладзі да стабільнасці палітычнай сістэмы». Асноўнымі спікерамі сталі рэктар Акадэміі кіравання Дзяніс Дук і старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю