Top.Mail.Ru

Ад чаго залежыць памер пенсіі, расказалі ў Мінпрацы

Ад чаго залежыць памер пенсіі, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Памеры пенсій залежаць ад працягласці стажу працы, велічыні мінулага заробку, права на надбаўкі або павышэння. Такое права, напрыклад, маюць удзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды 1-й групы, асобы ва ўзросце старэйшыя за 75 гадоў, ганаровыя донары і іншыя катэгорыі грамадзян. 

Велічыню заробку вызначае яго індывідуальны каэфіцыент. Ён разлічваецца шляхам суаднясення штомесячнага фактычнага заробку ва ўстаноўленым перыядзе і сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне ў тых жа месяцах. 

Пенсіі па ўзросце, згодна з агульным алгарытме, вылічаюцца ў працэнтных суадносінах. Гэта 55% сярэднямесячнага адкарэктаванага заробку за 20 гадоў стажу працы ў жанчын і 25 гадоў стажу працы ў мужчын. За кожны год стажу звыш названай працягласці пенсія павялічваецца на 1% (у межах 75%).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю