Top.Mail.Ru

Ад дамафона да аўкцыёну: мінчанін паверыў у «абарону» актываў — пазбавіўся ўсіх зберажэнняў і аўтамабіля

У Кастрычніцкае РУУС г. Мінска звярнуўся адзін з жыхароў сталіцы, які стаў ахвярай тэлефонных ашуканцаў: ён страціў грошы і аўтамабіль.


Аферысты пачалі са схемы пра замену дамафона і пераканалі мужчыну прадыктаваць код з SMS-паведамлення. Затым ілжэпрадстаўнікі БелДІЭ паведамілі, што яго асабістыя даныя трапілі да ашуканцаў.

На наступным этапе ў справу ўступілі махляры, якія прадставіліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю. Пад маркай «абароны актываў» яны вымусілі мінчаніна запоўніць «страхавы ліст» з указаннем звестак аб зберажэннях і маёмасці. Пасля гэтага мужчына перадаў «спецыяльнаму» кур’еру КДК больш за 20 тысяч долараў, а затым зняў з рахунку яшчэ 8 тысяч долараў і «задэклараваў» іх тым жа спосабам.

Кульмінацыяй падману стала паведамленне аб тым, што аўтамабіль мінчаніна выстаўлены на аўкцыён. Каб «заблакіраваць заяўку», яму прапанавалі аформіць фіктыўную здзелку. Прытрымліваючыся ўказанняў «куратараў», мужчына зняў машыну з уліку і прадаў яе за 13 тысяч долараў — усю суму ён перадаў кур’еру «для праверкі».

Калі зламыснікі перасталі выходзіць на сувязь, пацярпелы ўсвядоміў, што стаў ахвярай ашуканцаў, і звярнуўся ў міліцыю.

Уладзімір БУДАЙ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю