У цэнтры ўвагі Прэм’ер-міністра ў Віцебскай вобласці былі навядзенне парадку і развіццё інфраструктуры прыгранічных тэрыторый.
Наступны пункт рабочай паездкі — Мінская вобласць. Аляксандр Турчын наведаў вытворчую пляцоўку пры вёсцы Дворышча ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». Вытворчая пляцоўка, размешчаная ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, — гэта сучасны аграпрамысловы комплекс поўнага цыклу. Тут вырошчваюць куранят-бройлераў, перапрацоўваюць мяса і вырабляюць камбікорм. Вытворчая магутнасць птушнікаў — 20 тыс. т мяса. Забойны цэх здольны перапрацоўваць 6 тыс. галоў у гадзіну. Магутнасці мясаперапрацоўчага цэха — 5 тыс. т гатовай прадукцыі, а камбікормавага завода — 6 тыс. т камбікорму ў месяц.
Што датычыцца вынікаў работы за восем месяцаў 2026 года да аналагічнага перыяду мінулага года, тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі — 105,9 працэнта, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі — 104 працэнты, раслінаводства — 108,6 працэнта. Выраблена 13 133 т мяса птушкі ў жывой вазе, з іх 83 % накіравана на паглыбленую перапрацоўку.
Завяршаецца будаўніцтва аддзялення птушнікаў для адкорму бройлераў пры вёсцы Куты. Адначасова вядуцца работы па газазабеспячэнні, водазаборы, ачышчальных збудаванняў і пад’язных шляхах да іх. Гэта дасць магчымасць атрымаць да канца 2026 года дадаткова 6 тыс. т мяса птушкі. Будаўнічая гатоўнасць аб’екта складае 98 %.