Спецыяльна да абласнога фестывалю «Дажынкі», які 19 верасня праходзіць у Дзяржынску, усе раёны Мінскай вобласці падрыхтавалі свае выставачныя экспазіцыі, якія расцягнуліся на некалькі кіламетраў, перадае БелТА.
Мінская вобласць на выстаўцы прадстаўлена ва ўсёй красе, разнастайнасці і харчовым дабрабыце. Вялікі павільён па праву аддадзены караваям: кожны раён пастараўся здзівіць не толькі іх важкасцю, але і разнастайнасцю дэкору. Каласы, палявыя кветкі, буслы, элементы беларускага арнаменту, мяшкі са збожжам новага ўраджаю і нават сімвал года — жаночыя фігуркі — кандытары пастараліся перадаць глыбокі сэнс галоўнага атрыбута свята.
На фестывалі можна не толькі ацаніць хлебнае багацце, але і паспрабаваць яго ў самым розным выкананні, а таксама праверыць свае сілы, пакруціўшы каменныя жорны.