Аб геаграфіі паставак замарожанага хлеба КУП «Мінскхлебпрам» расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Віктар Жыромскі.
Як адзначыў кіраўнік, на прадпрыемстве выпускаюць у тым ліку хлеб, які ідзе на замарозку. «Мы да 180 т хлебабулачных вырабаў адпраўляем за мяжу ў замарожаным выглядзе. Возім у Ізраіль, Казахстан, Азербайджан, у Амерыку адпраўлялі. Адкуль ёсць запыт, туды і адпраўляем», — зрабіў акцэнт Віктар Жыромскі.
У эфіры нагадалі: Прэзідэнт казаў, што на світанку суверэннай Беларусі ў 1990-я гады ў Мінску мукі хапала ўсяго толькі на тры дні. «Сёння літаральна размаўляў з былым нашым генеральным дырэктарам Юрыем Аляксандравічам Сцепянко, якому 87 гадоў. Ён мне расказваў, што сапраўды ў 1990-я на два дні ў нас толькі быў запас мукі», — падзяліўся інфармацыяй генеральны дырэктар.