У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы ноччу 2-7 м/с, днём 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў марозу, пры праясненнях — да мінус 20. Удзень будзе ад мінус 12 градусаў на ўсходзе да плюс 1 градуса на паўднёвым захадзе.