Top.Mail.Ru

Ад прамысловасці да лічбавізацыі. Якія тэмы разгледзяць на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Павел Уцюпін расказаў аб парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ШАС, якое пройдзе сёння ў Таджыкістане з удзелам Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, перадае БелТА.



Паводле яго слоў, у ліку аснаватворных дакументаў — план мерапрыемстваў па праграме шматбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, якая была раней прынятая да 2030 года. «На ўзровень кіраўнікоў урадаў будзе вынесены дакумент па дастаткова шырокім спектры пытанняў — прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, банкаўская і фінансавая сфера, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках. Там прапісваюцца канкрэтныя рэчы, вызначаецца, на што будуць нацэленыя органы, якія дзейнічаюць у рамках ШАС, для рэалізацыі патэнцыялу па максімальна свабодным перамяшчэнні тавараў, паслуг і інвестыцый», — сказаў Павел Уцюпін.

Другі дакумент датычыцца лічбавізацыі працэсаў мультымадальных наземных перавозак.

Яшчэ адзін аспект — стварэнне базы даных інвестыцыйных праектаў у галіне прамысловасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю