Top.Mail.Ru

Ад туманнай раніцы да навальніц: што падрыхтавала надвор’е беларусам на 20 мая?

Што падрыхтавала надвор’е беларусам на 20 мая, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўночны 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў, у заходніх раёнах — 8-9 градусаў. Днём будзе ад плюс 16 градусаў па паўночным захадзе да плюс 30 градусаў па ўсходзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю