Адборы фіналістаў праекта «100 ідэй для Беларусі» стартуюць 20 студзеня. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела інфармацыйных і лічбавых камунікацый ЦК БРСМ Анжаліка Яўных.
«Рэспубліканскі маладзёжны праект „100 ідэй для Беларусі“ стартаваў у кастрычніку 2025 года. Пасля заканчэння прыёму заявак, а іх сёлета было больш за 1,3 тыс., маладыя наватары прыступілі да прэзентацыі новых ідэй і распрацовак. Усяго былі арганізаваны 41 раённы і 24 занальныя адборачныя туры, а таксама 42 адборачныя туры ва ўстановах вышэйшай адукацыі і шэсць міжуніверсітэцкіх тураў», — расказала Анжаліка Яўных.
Паводле яе слоў, з 20 студзеня стартуюць адборы фіналістаў праекта. «У фінал праекта ўвойдуць пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) адборачнага тура, тура Міністэрства адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук. Першай адборачны тур правядзе НАН Беларусі 20 студзеня, далей эстафету правядзення выстаў-прэзентацый і абарон праектаў прыме Мінск — 21 студзеня. 22-га адборачны тур адбудзецца ў Віцебскай вобласці, а 29 студзеня адразу ў дзвюх абласцях — Гомельскай і Гродзенскай. Самы насычаны дзень — 30 студзеня, адборы будуць арганізаваны ў Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Завяршальным стане адбор Міністэрства адукацыі, яго правядзенне запланавана на 12-13 лютага», — сказала Анжаліка Яўных.