Top.Mail.Ru
158

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным

Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў расійскага калегу з днём нараджэння.

Прэзідэнты абмеркавалі шэраг пытанняў, якія датычацца развіцця беларуска-расійскіх адносін, міжнароднага парадку дня, абстаноўкі ў рэгіёне.

Кіраўнікі дзяржаў зверылі гадзіннікі ў частцы маючых адбыцца кантактаў — у прыватнасці, на палях саміту СНД у Душанбэ, які адбудзецца ўжо на бягучым тыдні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю